Рэспублика Беларусь, г. Брэст, вул. Камсамольская, 6.
Гасцініца Маладзёжная размешчана ў цэнтры г. Брэста ў непасрэднай блізкасці да чыгуначнага і аўтавакзалаў. Выгода транспартнага спалучэння, блізкае размяшчэнне музеяў, тэатра, Брэсцкай крэпасці, дзелавой частцы горада, а таксама хатняя атмасфера і ўтульнасць самой гасцініцы робяць яе вельмі прывабнай для турыстаў і дзелавых людзей.
Гасцініца мае 39 нумароў рознага ўзроўню камфорту: аднапакаёвыя і двухпакаёвыя, у тым ліку нумары палепшанай планіроўкі і класа люкс, з дадатковым дзіцячым месцам, для непалячых, для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. У кожным нумары маецца ванна або душ, туалет, тэлевізар, халадзільнік, тэлефон. Гасцініца абсталяваная сістэмай бесправаднога доступу ў Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi.
Кафэ гасцініцы прапануе сваім наведвальнікам цудоўныя стравы еўрапейскай кухні, італьянскую каву лепшых гатункаў, разліўное піва. Даступныя цэны, утульны інтэр'ер, летняя тэраса, жывая музыка - прыемна здзівяць гасцей.